Урад Францыі скараціў сабе заробкі на 30%

Раней аклад міністра быў 14 200 еўра. Цяпер у месяц міністры будуць атрымліваць па 9940 еўра.

Скарачэнне з'яўляецца часткай плану па больш разумным выкарыстанні грашовых сродкаў краіны. Рашэнне пра скарачэнне заробкаў набывае моц неадкладна.

Як адзначае ВВС, скарачэнне адбылося на наступны дзень пасля таго, як урад Нямеччыны павысіў заробкі міністраў амаль на 6%. Эксперты кажуць, што такім чынам Франсуа Аланд хоча дыстанцыявацца ад свайго папярэдніка Нікаля Сарказі, чый заробак вырас амаль да 300 тысяч даляраў за год прэзідэнцтва ў 2007 годзе.

Фота kengarags.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі