Урад Гбагбо: Баявыя верталёты з Беларусі — гэта хлусня

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на Франс Прэс.

27 лютага офіс генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна абвінаваціў Беларусь у парушэнні міжнароднага эмбарга. Згодна з гэтай заявай Беларусь паставіла тры баявых верталёты ўзброеным сілам, якія падтрымліваюць Гбагбо.

"Я асуджаю змову супраць Кот-д'Івуара. Пан Гі Мун абвінавачвае івуарыйскі ўрад у тым, што ён мае верталёты "Мі-24", — заявіў прадстаўнік Гбагбо. Ён назваў такія сцвярджэнні "хлуснёй для апраўдання атакі на ўрад Гбагбо".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі