Урад плануе прыняць праграму інавацыйнага развіцця
Праграма разлічаная да 2015 года. За гэты час валютны крызіс вырашыцца, відаць, сам сабой.
Як заявіў 29 красавіка старшыня ўраду Міхаіл Мясніковіч, "на гэтую пяцігодку мы ў траўні прымем праграму інавацыйнага развіцця". Ён адзначыў, што да 2015 года ў Беларусі плануецца рэалізоўваць 1400 новых інавацыйных праектаў, у тым ліку каля 220 праектаў прынцыпова новых вытворчасцяў.
Мясніковіч падкрэсліў: "Зараз складана казаць пра абсалютнае фінансаванне гэтай праграмы. Але адзначу, што на інавацыйным развіцці дзяржава не плануе эканоміць".