Урад прыняў новы план прыватызацыі
Пастановай Саўміна № 348 зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці на 2011-2013 гады.
Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ўрада, у гэты пералік увайшлі 244 рэспубліканскіх ААТ. Акрамя таго, плануецца пераўтварыць у адкрытыя акцыянерныя таварыствы 134 рэспубліканскія унітарныя прадпрыемствы.