Ураду далі паўгода на вырашэнне эканамічных праблем у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў, што да траўня 2012 года кабінет міністраў павінен якасна палепшыць узровень жыцця насельніцтва.
Ён раскрытыкаваў прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча за тое, што той захапляецца “непапулярнымі метадамі”, паведамляе БЕЛТА. Пры гэтым, заяўляе кіраўнік Беларусі, у бліжэйшыя паўгода не варта спадзявацца “на нейкія грошы зверху, у тым ліку і ў прамысловасці”.
Лукашэнка кажа, што ў краіне ўсё робіцца “для людзей, а не дзеля нейкіх рынкавых выкрутас”. Ён заклікаў урад збіраць грошы ў кулак і не разлічваць на рынак.