Усе гістарычныя будынкі сфатаграфавалі ў Гродне (фота)
Гульнявая акцыя “Спыніся, імгненне” прайшла 13 красавіка.
Гэта ідэя моладзевай ініцыятывы “Варштат ідэй”. Сэнс пленэру — паглядзець, у якім стане знаходзяцца цяпер гісторыка-культурныя помнікі горада. Каталог з фотаздымкамі пасля можна будзе пабачыць у выглядзе інтэрактыўнай мапы.