Усе мапеды з 23 красавіка падлягаюць рэгістрацыі ў ДАІ

Усе мапеды з сённяшняга дня трэба будзе ставіць на ўлік у Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе БелТА.

Гэта прадугледжана пастановай Саўміна. Прычым дакумент дазваляе да 1 жніўня зарэгістраваць па заяўніцкім прынцыпе і тыя мапеды, на якія ў гаспадароў адсутнічаюць дакументы, у тым ліку выдадзеныя заводам-вытворцам ці мытнымі органамі.

Аднак гэта, вядома, не дае права ставіць на ўлік самаробкі. Кожны транспартны сродак будзе агледжаны. Супрацоўнікі правераць, ці ёсць на ім нумар заводу вытворцы і мантажная (завадская) таблічка.

У дарожнай міліцыі адзначылі, што "скутар", у залежнасці ад аб'ёму рухавіка можа быць як мапедам, так і матацыклам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі