Ушанаваная памяць ахвяраў трагедыі ў Росіцы (фота)

Яны мелі магчымасць пазбегнуць смерці, але прынялі рашэнне да канца падзяліць лёс сваіх вернікаў.

У 1999 годзе папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў беларускіх мучанікаў.

З кожным годам узрастае колькасць пілігрымаў у Росіцу. Сёлета сюды ў Верхнядзвінскі раён прыбылі пілігрымы з Полацка, Наваполацка, Барысава, Жодзіна, Браслава, Мінска і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі.

У росіцкім касцёле была адпраўлена Імша, пасля яе вернікі праспявалі гімн “Магутны Божа” і з запаленымі свечкамі рушылі да месца пакутніцкай смерці святароў і жыхароў Росіцы.

На гэтым месцы, дзе зараз усталяваны крыж, адбылася супольная малітва памяці бязвінна загінулых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі