Услед за Вайцюшкевічам і N.R.M. у “Графіці” адмянілі Neuro Dubel

Сённяшні канцэрт гурта Нейра Дзюбель у пабе “Графіці” адменены. Прыхільнікі, якія прыйшлі на імпрэзу, пабачылі зачыненыя дзверы і надпіс пра тое, што паб не працуе “па тэхнічных прычынах”. Нагадаем, на пазамінулым тыдні “дзюбялёў” адмянілі ў кавярні Loft. Канцэрт там мусіў адбыцца 19 жніўня. Адзначым, што да апошняга часу паб “Графіці” заставаўся ледзь не адзіным месцам, дзе маглі выступаць музыкі з “чорнага спісу”. Аднак у апошні час па “тэхнічных прычынах” іх канцэрты пачалі зрывацца і тут. 21 жніўня ў “Графіці” не адбыўся канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Тады паб закрылі на “рамонтныя працы”. 26 жніўня, калі мусіў выступіць N.R.M., у “Графіці” праводзілі “прафілактыку”, а сёння ўзніклі “тэхнічныя праблемы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі