Уту Цапф не пусцілі ў Беларусь

Старшыня спецыяльнай рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Ута Цапф не змагла патрапіць на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам. 10 мая яна дведалася пра адмову ў атрыманні беларускай візы.

Пра гэта "Белпартызану" паведаміла дачка Мікалая Статкевіча - Кацярына, якая выступіла на пасяджэнні фракцыі СДПГ (SPD) Бундэстага Германіі.

"Пасля майго выступлення таксама выступіла Ута Цапф, падтрымала мой выступ і распавяла пра тое, што яна не зможа ўдзельнічаць назіральнікам на працэсе за маім бацькам, бо ёй 10 мая канчаткова адмовілі ў беларускай візе", - распавяла Кацярына Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі