Узраслі кошты на некаторыя цыгарэты
З 1 красавіка падаражэлі асобныя маркі цыгарэт, пераважна імпартных. Рост цэн склаў 3,8-5%.
Кошты на тытунёвыя вырабы першай цэнавай групы (да 3500 рублёў за пачак) засталіся нязменнымі, піша Kp.by. А вось цыгарэты Гродзенскай фабрыкі “Мінск Superslims”, “Мінск 5 Superslims” падаражэлі на 150 рублёў. Прыкладна на столькі ж узрасла цана на NZ, "Фэста" і Queen. Да 4700 рублёў узняліся кошты на цыгарэты Portal Superslims Gold, Portal Superslims Silver.
Імпартаваныя цыгарэты ў трэцяй цэнавай групе ўсталяваныя на ўзроўні 14,5-16 тысяч рублёў. А цана на цыгарэты лінейкі West Fusion застаецца ранейшай — 8,5 тысяч.