Ва Украіне могуць адмяніць валютныя аперацыі па пашпарце
Міністр юстыцыі Украіны Аляксандр Лаўрыновіч пагражае скасаваць пастанову Нацбанка краіны пра змены ў правілы куплі-продажу наяўнай валюты.
Згодна з гэтымі правіламі, ва Украіне можна набываць ці прадаваць валюту ў абменніках толькі па пашпарце. Прычым касіраў у абменніках абавязалі рабіць ксеракопіі дакументаў. Гэтыя ксеракопіі павінны захоўвацца ў банку. На думку міністра юстыцыі, гэта з’яўляецца парушэннем. Насамрэч рабіць і захоўваць ксеракопіі пашпартоў трэба толькі тады, калі гаворка ідзе пра аперацыю на суму большую за 50 тысяч грыўняў. Калі сума меншая, то дастаткова толькі паказаць работніку банка пашпарт.
Украінскі Мінюст адзначае, што Нацбанк такім чынам сам парушыў новыя правілы. І калі ён не адклікае з банкаў лісты з патрабаваннем рабіць ксеракопіі пашпартоў пры любой валютна-абменнай аперацыі, то новыя правілы ўвогуле скасуюць, перадае УНІАН.