Ва Украіне прызначылі новы ўрад
Прэзідэнт Віктар Януковіч у сувязі з адстаўкай кабінету міністраў зрабіў шэраг прызначэнняў на вакантныя месцы.
Так, першым віцэ-прэм’ерам стаў кіраўнік Нацбанка Украіны Сяргей Арбузаў. На пасаду міністра фінансаў Януковіч зноў прызначыў Юрыя Колабава, а новым міністрам энергетыкі і вугальнай прамысловасці стаў экс-кіраўнік мінэкалогіі Эдуард Ставіцкі, паведамляе ВВС.
Міністрам замежных справаў прэзідэнт прызначыў прадстаўніка кіруючай Партыі рэгіёнаў Леаніда Кажару, а міністрам абароны — Паўла Лебедзева. Міністры ўнутраных справаў, аховы здароўя, юстыцыі, адукацыі і навукі, моладзі і спорту былі перапрызначаныя.
3 снежня Януковіч прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава разам з усім складам кабінету міністраў у сувязі з абраннем у Вярхоўную Раду. Затым Азарава зноў прызначылі прэм’ерам.