Ва Украіне створаная Народная Рада
Яе мэтай з’яўляецца адхіленне ад пасады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.
Народная Рада створаная па ініцыятыве грамадскай арганізацыі воінаў-афганцаў "Ніхто акрамя нас", грамадзянскага руху "Агульная Справа" і яшчэ шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, перадае "РБК-Украіна".
У бліжэйшыя дні павінна быць прынята рашэнне аб пачатку ўсеўкраінскай акцыі пратэсту ў Кіеве. Яе мэтай будзе неадкладнае спыненне паўнамоцтваў прэзідэнта і Вярхоўнай Рады VI склікання.
Нагадаем, што ў чацвер 3 лістапада пад сценамі Вярхоўнай Рады Украіны працягвалі мітынгаваць супраць адмены льгот воіны-афганцы і прадстаўнікі чарнобыльскіх арганізацый. Дэманстранты прарваліся да будынка парламента. Аднак спецпадраздзялення МУС здолелі адціснуць мітынгоўцаў.