Ва Украіне тры гадзіны адкопвалі з-пад снегу аўтобус з 53 беларусамі
15 сакавіка аўтобус з грамадзянамі Беларусі занесла на абочыну ў Цярнопальскай вобласці і засыпала снегам.
Беларускія турысты накіроўваліся на гарналыжны курорт “Буковель”, піша сайт obozrevatel.com.
Супрацоўнікі спецпадраздзялення "Беркут" і Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі тры гадзіны адкопвалі аўтобус. Пасля гэтага беларусаў адвезлі ў гатэль.
Ужо ўвечары ратавальнікі выцягнулі аўтобус з сумёта, і раніцай 16 сакавіка турысты адправіліся далей.
Фота — obozrevatel.com