Ва Украіне вынікі матчаў Еўра-2012 прадкажа вяпрук

Як паведамляе сайт "Вікна", кныр Фунцік стане ўкраінскім пераемнікам славутага васьмінога Паўля.

Будучая зорка нарадзілася ў Жытомірскай вобласці Украіны. У дні футбольных матчаў Еўрачэмпіянату Фунцік будзе прадказваць іх вынікі. Яго будуць карміць з дзвюх місак. На іх будзе намаляваная сімволіка зборных. Якая Фунціку будзе больш даспадобы — тая каманда і пераможа.

Фунцік быў абраны ў прадказальнікі, бо сам любіць футбол. На ферме, дзе ён жыў дагэтуль, кажуць, што вяпрук падыходзіў да тэлевізара, рэагаваў на мячы і футбольную сімволіку.

Сваё першае прадказанне Фунцік павінен зрабіць ужо 8 чэрвеня — у дзень першага матчу. Для гэтага яго апрануць у адмыслова пашытую футбольную форму.

Фота — bomz.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі