Ва Украіне ў выніку аварыі пацярпелі беларускія дзеці (фота)
30 ліпеня ў Валынскай вобласці адбылася аварыя з удзелам трох аўтамабіляў.
Траўмы атрымалі двое беларускіх дзяцей і адна ўкраінка, паведамляюць “Валынскія навіны".
Пасля няўдалага абгону аўтамабіль Citroёn на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з іншым легкавым аўтамабілем. У выніку сутыкнення Citroёn адкінула і ён ударыўся ў аўтамабіль Renault Megane, у якім ехалі беларускія дзеці, 2003 і 2009 гадоў нараджэння. Ім аказалі медычную дапамогу ў лякарні і адпусцілі.