Ва Украіне за рабаўніцтва крамы асудзілі беларусаў

31-гадовая Іна прысуджана да 3,5 гадоў пазбаўлення волі. Яе саўдзельнік, 23-гадовы Уладзімір, правядзе за кратамі паўтара года.

Адбываць пакаранне яны будуць ва ўкраінскай турме, паведамляе сайт zik.ua.

Вясковую краму яны абрабавалі ў траўні 2011 года. Пры гэтым зламыснікі пагражалі прадаўцу нажом. Праваахоўнікі своечасова затрымалі рабаўнікоў, якія пасля здзяйснення злачынства спрабавалі вярнуцца ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі