Ва Украіне злавілі беларускага кілера?

Як паведамляюць украінскія СМІ, у выніку аперацыі быў затрыманы грамадзянін Беларусі на "Мэрсэдэсе 240". Спачатку міліцыянты "падрэзалі" машыну беларуса. Пасля гэтага з міліцэйскага аўтамабіля  выскачылі два байцы "Беркута", выбілі бітамі таніраванае шкло і выцягнулі мужчыну.

У яго быў знойдзены пісталет з глушыцелем. Ён ужо быў узведзены і гатовы да стральбы. Таксама былі канфіскаваныя дзве рацыі і чатыры мабільных тэлефоны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі