Ва ўчастковых камісіях — 10% з ліку вылучаных апазіцыйнымі партыямі
З 664 прадстаўнікоў чатырох апазіцыйных палітычных партый уключылі туды толькі 61 чалавека.
Сярод іх — 39 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" (было вылучана 216 чалавек), 12 — Партыі БНФ (158), па 5 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада; 30) і Аб'яднанай грамадзянскай партыі (240).
Акрамя таго, у склад участковых камісій не патрапіў ніводны з 20 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі "Зялёныя", інфармуе БелаПАН.
У той жа час з 845 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі ў склад участковых выбарчых камісій уключылі 635 чалавек, з 832 прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці — 704.
Фота — bymedia.net