Вайскоўцы "не могуць застацца абыякавымі да гора суайчыннікаў"

18 красавіка на агульным сходзе вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу 38-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі, што дыслакуецца ў Брэсце, быў прыняты зварот у сувязі з тэрактам у мінскім метро, перадае БелаПАН.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, у звароце адзначаецца, што "ўзброеныя сілы, з'яўляючыся неад'емнай часткай народу, не могуць застацца абыякавымі да гора суайчыннікаў".

Дэсантнікі заклікалі ўсіх вайскоўцаў і грамадзянскі персанал Узброеных сіл у добраахвотным парадку пералічыць для аказання дапамогі пацярпелым падчас выбуху і іх сем'ям аднадзённы заробак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі