Вайцюшкевіч выступіць у Варшаве

Мерапрыемства арганізавана Беларускім Домам у Варшаве.

Канцэрт распачнецца а 19.00 ў сядзібе арганізацыі па вуліцы Вейскай 13/3 (Wiejska 13/3). Уваход свабодны.

Зміцер Вайцюшкевіч — беларускі музыка, былы ўдзельнік гуртоў "Палац" і "Крыві", стваральнік такіх вядомых праектаў як "Народны Альбом" і "Я нарадзіўся тут". З 2001 года Вайцюшкевіч з'яўляецца лідарам і мастацкім кіраўніком WZ-Orkiestra. Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадскі шансон, рок, аўтарская песня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі