Валдас Адамкус раскрыў таямніцы літоўска-беларускіх адносінаў

Там сярод іншага прыводзяцца раней невядомыя звесткі па беларуска-літоўскіх адносінах. Кніга апавядае пра тое, напрыклад, як Валдас Адамкус прымусіў суд дазволіць праслухоўванне тэлефонных размоваў беларускіх дыпламатаў, якіх ён палічыў шпіёнамі.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных ужо назваў інфармацыю аб праслухоўванні беларускіх дыпламатаў у Літве “сумным фактам”.
Беларуска-літоўскім адносінам прысвечана яшчэ некалькі старонак мемуараў Адамкуса. Былы прэзідэнт піша і пра тое, як тры гады таму высокапастаўленыя службовыя асобы Беларусі, Літвы і Польшчы таемна дамовіліся абмяняцца затрыманымі агентамі спецслужбаў, паведамляе сайт naviny.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі