"Валенсія" і "Баварыя" згулялі ўнічыю 1:1
Матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшоў у Іспаніі.
Саф'ян Фегулі адкрыў лік на 77-й хвіліне, але праз 5 хвілін Томас Мюлер забіў гол у адказ.
Нагадаем, у іншым матчы групы БАТЭ прайграў "Лілю" — 0:2.
Такім чынам, "Валенсія" і "Баварыя" набралі па 10 ачкоў, яны — ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. У БАТЭ — 6 ачкоў (барысаўчане — у плэй-оф Лігі Еўропы), у "Ліля" — 3.