Валерый Шчукін будзе знаходзіцца ў пастарунку да раніцы
Праваабаронца быў затрыманы сёння ў аршанскім гарадскім судзе, дзе судзяць Лябедзьку, Калякіна і Атрошчанкава.
Ён сваім целам заблакаваў дзверы на трэці паверх суда (на здымку): лёг на падлогу каля дзвярэй, каб іх не зачынілі. Як паведамляе Радыё Свабода, у гарадскім аддзеле міліцыі паведамілі, што Шчукін затрыманы.