Варламава вінавацяць у нявыплаце арэнды на 88 мільёнаў рублёў

Акрамя таго, пракурор абвінаваціў Варламава ў тым, што ён самавольна арганізаваў і праводзіў у Ліцэі БДУ платныя заняткі, перадае карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч з залы суда.

Таксама Варламава вінавацяць у службовай падробцы. Нібыта, ён з карыслівым намерам уносіў заведама лжывыя звесткі ў даведкі, пададзеныя для аплаты ў бухгалтэрыю Ліцэя БДУ. Тое ж самае рабілі супрацоўнікі яго агенцтва. 

Сярод іншага пракурор абвінаваціў Варламава ў тым, што пры падрыхтоўцы фэстаў "Млын моды" ён дзейнічаў з мэтай асабістага прызнання ў модных колах, у індустрыі моды, з мэтай павышэння сваёй значнасці.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі