Варламаву прад'явілі новыя абвінавачванні
Зараз вядомаму беларускаму мадэльеру інкрымінуецца яшчэ і здзяйсненне махлярства
Па версіі следства, Варламаў здзяйсняў яго ў дачыненні да бацькоў дзяцей, якія навучаліся ў цэнтры моды, паведамляе “Ежедневник”.
Нагадаем, што 17 траўня 2011 года ў дачыненні да Аляксандра Варламава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падставай для крымінальнага пераследу з'явіліся матэрыялы праверкі ГУУС Мінгарвыканкама. Яна ўстанавіла факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання не па прызначэнні грашовых сродкаў у суме звыш 300 мільёнаў рублёў.
Зараз Варламаву інкрымінуюць яшчэ і незаконныя грашовыя зборы з бацькоў, чые зеці займаліся ў яго студыі.