Вартаўнік вёз у вагоне-рэстаране 14 каністраў з палівам

Каністры з дызельным палівам былі схаваныя ў некалькіх цяжкадаступных месцах. Іх гаспадаром аказаўся грамадзянін Малдовы, які працуе вартаўніком-правадніком вагона-рэстарана. Паліва ў колькасці 272 літры канфіскавана, а кантрабандысту пагражае штраф.

Як адзначае БЕЛТА, мытнікі кажуць, што ў згаданым цягніку знаходзілі і раней нелегальны тавар, але з фактам правозу дызельнага паліва ды яшчэ ў вагоне-рэстаране сутыкнуліся ўпершыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі