Васіля Парфянкова адпусцілі, а Максіма Вінярскага будуць судзіць
Былога палітвязня затрымалі 24 кастрычніка пасля акцыі салідарнасці, калі ён пакінуў Кастрычніцкую плошчу.
Тры гадзіны Парфянкова пратрымалі ў пастарунку Цэнтральнага раёна сталіцы, а потым адпусцілі без складання пратаколу, інфармуе Радыё Свабода.
Затрыманага ўчора на Кастрычніцкай каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага сёння будуць судзіць, паведамляе БелаПАН.