Васілю Парфянкову прысудзілі арышт на 6 месяцаў

Суд прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду, перадае Радыё "Свабода". Пад варту ў зале суда палітвязня не ўзялі.

Калі Парфянкоў не абскардзіць вырак, пакаранне пачне дзейнічаць праз 10 дзён.

Нагадаем, што Васіля Парфянкова асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі па "справе 19 снежня". Разам з групай іншых палітвязняў яго вызвалілі ў жніўні 2011 года. Пад "прэвентыўны нагляд" ён трапіў у пачатку 2012-га, калі быў арыштаны на суткі за ўдзел у акцыі салідарнасці. Пра тое, што на хлопца распачалі новую крымінальную справу, стала вядома ў красавіку.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі