Ватыкан абвінаваціў прэсу ў паклёпе на каталіцкую царкву
Паводле прэс-сакратара Святога прастола айца Федэрыка Ламбардзі, журналісты распаўсюджваюць “дэзінфармацыю”.
Прадстаўнік Ватыкану заяўляе, што некаторыя СМІ спрабуюць скарыстацца перыядам няпэўнасці ў царкве, выкліканай тым, што папа рымскі Бенедыкт XVI абвясціў пра сваё рашэнне сысці ў адстаўку.
У рэдакцыйным артыкуле на сайце Радыё Ватыкана Ламбардзі піша, што прэса тыражуе “чуткі” і “паклёпы” наконт сітуацыі вакол Святога прастола.
У італьянскай і міжнароднай прэсе сапраўды сталі з’яўляцца артыкулы пра карупцыю ў царкве і інтрыгах у калідорах Ватыкана. Напрыклад, газета La Repubblica апублікавала артыкул, у якім без нейкіх доказаў сцвярджаецца, што Бенедыкт XVI абвясціў пра свій сыход неўзабаве пасля таго, як яму падалі канфідэнцыйную справаздачу пра сетку святароў, якіх аб’ядноўвае сэксуальная арыентацыя. З-за гэтага яны нібыта падвяргаюцца шантажу, перадае ВВС.