Венесуэльскія ўлады: хвароба Чавеса "выклікана дзеяннямі ворагаў"

"Гістарычныя ворагі нашай радзімы шукалі, як нашкодзіць здароўю нашага камандантэ", — заявіў Мадура на пазачарговай сустрэчы ўраду. Паводле слоў віцэ-прэзідэнта, гэтае пытанне расследуе спецыяльная камісія, але ўжо цяпер выяўленыя "адпаведныя сляды".

Як паведамляе РІА "Новости", венесуэльскія ўлады прынялі рашэнне аб высылцы з краіны ваенна-паветранага аташэ ЗША Дэвіда дэль Манака. Ён, нібыта, спрабаваў "дэстабілізаваць сітуацыю ў Венесуэле".

Пазней міністр замежных спраў Венесуэлы Эліяс Хаўа паведаміў, што будзе высланы яшчэ адзін амерыканскі дыпламат.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі