Венгрыя прадае грамадзянства за 250 тысяч еўра, Балгарыя — за 500 тысяч
Балгарскі парламент прыняў пастанову, якая можа дапамагчы папоўніць дзяржаўны бюджэт.
Замежнікі, якія стала жывуць у гэтай краіне і інвестуюць у яе эканоміку, як мінімум, 500 тысяч еўра, цяпер маюць права на атрыманне балгарскага грамадзянства. Прыярытэтныя праекты інвестыцый — прамысловасць, інфраструктура, транспарт і турызм, інфармуе сайт delfi.lv.
Нагадаем, у кастрычніку стала вядома, што Венгрыя прапануе ўсім жадаючым купіць яе грамадзянства. Яго аўтаматычна атрымае той, хто купіць дзяржаўныя аблігацыі на суму, не меншую за 250 тысяч еўра. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, такім чынам Венгрыя спрабуе вырашыць свае эканамічныя праблемы.
Фота — АР