Віцэ-прэм'ер знайшоў 200 мільёнаў долараў для бюджэту
Гэтыя грошы Беларусь атрымае, дзякуючы адмене дазваляльнай сістэмы для транспартных перавозак у Мытным саюзе.
Пра гэта на паседжанні Савета міністраў нашай краіны заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. Ён падкрэсліў, што пытанне ўжо абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і яго трэба вырашыць да канца 2012 года, праявіўшы настойлівасць, паведамляе БЕЛТА.