Віцебскіх сябраў БХД даставілі ў ізалатар, суд — у панядзелак
Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук былі затрыманыя ў цэнтры горада ля Плошчы Свабоды пасля таго, як яны вывесілі расцяжку "Свабоду палітвязням".
Акцыя праходзіла ў межах “Хвалі Салідарнасці” з палітвязнямі, інфармуе прэс-служба БХД.
Хлопцы здолелі датэлефанавацца да віцебская каардынатаркі БХД Таццяны Севярынец і паведаміць ёй, што іх вязуць у ізалятар. Там яны застануцца да суда, які адбудзецца ў панядзелак.