Віцебскія міліцыянты завіталі на гей-паці

Як пішуць у сацыяльных сетках ўдзельнікі імпрэзы, а 0:20 13 студзеня ў клуб уварваўся міліцэйскі спецназ і пашыхтаваў усіх наведнікаў уздоўж сценак: з аднаго боку хлопцаў, а з другога — дзяўчат.

Усіх прысутных перапісалі на відэакамеру і высветлілі іх асабістыя дадзеныя. У клубе ў гэты час знаходзілася больш за 50 чалавек. Затым супрацоўнікі міліцыі пакінулі гей-вечарыну, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі