Вік пра ўрад у выгнанні: Не лічу гэта бессэнсоўным

Выступаючы ў Вільні на канферэнцыі “Будучыня Беларусі”, старшыня аб'яднання "Правы чалавека ў Беларусі" (Берлін) Ганс-Георг Вік закрануў тэму беларускага ўраду ў выгнанні.

Ганс-Георг Вік: “Рада, пра якую ідзе гаворка, не будзе органам, з якога можа будавацца ўрад. Па-другое, можна абмяркоўваць фармаванне альтэрнатыўнага ўраду. Але альтэрнатыўны ўрад, каб гэта мела нейкі сэнс, павінен мець міжнароднае прызнанне. Такое наўрад ці можна дасягнуць у найбліжэйшай будучыні. Бо Еўрапейская камісія і некаторыя іншыя па-ранейшаму спадзяюцца на змены ўнутры краіны”.

Раней СМІ пісалі, што Ханс-Георг Вік лічыць малаверагодным стварэнне беларускага ўраду ў выгнанні. Сам жа Вік кажа, што яго няправільна інтэрпрэтавалі і ён не лічыць гэту ідэю бессэнсоўнай.

Нагадаем, што ідэю стварэння такога ўраду апошнім часам актыўна прапагандуе былы палкоўнік спецназу, а цяпер палітэмігрант Уладзімір Барадач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі