Вікіпедыя "прыстроіла" Глеба-малодшага ў барысаўскі клуб

“Мне складана каментаваць тое, што ёсць на Wikipedia. Як думаеце, гэтыя адміністратары працуюць у футбольным клубе БАТЭ, мінскім “Дынама” ці яшчэ дзе? Там заносяць інфармацыю цалкам пабочныя людзі. Адпаведна, адсюль і памылкі. І лічыць Wikipedia за цалкам верагодны рэсурс, нельга”, — тлумачыць сітуацыю прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч. На яго думку, інфармацыя пра тое, што Вячаслаў Глеб з’яўляецца гульцом БАТЭ, памылковая.

Сам гулец, які з’яўляецца свабодным агентам, таксама кажа, што гэта памылка. І не ведае, хто абнаўляе інфармацыю на старонцы, прысвечанай яму. А інфармацыю пра новае месца працы не раскрывае.

Вячаслаў Глеб: “Праца вядзецца, скажам так. Пакуль няма пра што казаць. Была б інфармацыя — я б сказаў, а плёткі распускаць не хачу”.

Нагадаем, нядаўна месячны кантракт з БАТЭ падпісаў Аляксандр Глеб, старэйшы з братоў. Мяркуецца, што ён дапаможа барысаўчанам трапіць у групавую стадыю Лігі Чэмпіёнаў.

Фота — sport.4local.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі