Віктар Ганчарэнка: дастукацца да каманды не змаглі
Галоўны трэнер БАТЭ пасля паражэння ад "Ліля (0:2) ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў прызнаў памылку трэнерскага штаба.
"Калі шукаць пазітыў, то мы ўсё ж такі выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы, — цытуе словы Віктара Ганчарэнкі "Прессбол". — Гэта таксама нейкае дасягненне. Каманда зараз засмучаная. Увесь рух, запал, самааддача прыйшліся на першыя два матчы турніру. Гэта памылкі трэнерскага штаба. Не змаглі дастукацца да каманды".
Фота — bymedia.net