Віктар Карняенка паспрабуе даведацца, чаму яго не выпускаюць за мяжу
Грамадскі дзеяч спрабуе гэта зрабіць праз суд, які мусіць адбыцца ў сераду.
Нагадаем, сустаршыня грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка (на здымку) нядаўна збіраўся паўдзельнічаць у Вене ў канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”. Аднак яго не выпусцілі за мяжу.
20 ліпеня адбудзецца разгляд скаргі старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака, які таксама хоча даведацца, на падставе чаго яго ўключылі ў спіс невыязных з Беларусі.
Фота — bymedia.net