Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара

Памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара шэйхам Хамадам бен Халіфой Аль Тані, перадае БЕЛТА.

Катар мае гіганцкія запасы газу і нафты. Яны вывелі гэтую маленькую пустынную краіну ў лік самых багатых па памеру ВУП на душу насельніцтва ў свеце.

Катар вядзе актыўную замежную палітыку, у прыватнасці, ён стварыў папулярны тэлеканал “Аль-Джазіра”. Таксама краіна вылучылася актыўнай падтрымкай паўстанцаў у Лівіі і Сірыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі