Вікторыя Азаранка абыграла Серэну Уільямс

Вынік матчу — 6:3, 7:5. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 30 хвілінаў, паведамляе БЕЛТА. Да гэтага дзве славутыя тэнісісткі сустракаліся 12 разоў у афіцыйных матчах і толькі аднойчы Азаранка здолела перамагчы Уільямс.


У часе выставачнага турніру ў Бразіліі Азаранка таксама распавяла журналістам пра сваё асабістае жыццё. Яна прызналася, што рассталася з 25-гадовым украінскім тэнісістам Сяргеем Бубкай (сынам рэкардсмена свету па скоках з шастом і прэзідэнта НАК Украіны Сяргея Бубкі-старэйшага).

Дзяўчына сказала, што працягвае падтрымліваць стасункі з былым бойфрэндам, але яны болей не сустракаюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі