Вікторыя Азаранка і Максім Мірны — алімпійскія чэмпіёны!(фота)
У фінальным матчы спаборніцтваў змешаных пар на Алімпіядзе беларускія тэнісісты перамаглі англічан Лауру Робсан і Эндзі Марэя — 2:6, 6:3, 10:8.
У капілцы беларускай зборнай ужо сем медалёў: 2 залатых, 2 сярэбраных і 3 бронзавых. Нагадаем, што Вікторыя Азаранка таксама стала бронзавым прызёрам алімпійскіх спаборніцтваў у адзіночным разрадзе.
Вікторыі Азаранцы 23 гады, яна першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе. Максіму Мірнаму — 35, у апошнія гады ён выступае (і даволі паспяхова) толькі ў парным разрадзе.
Фота — daylife.com