Вікторыя Азаранка: кожны атлет у свеце марыць пра гэта
Беларуская тэнісістка пракаментавала сваю і Максіма Мірнага перамогу ў фінальным матчы спаборніцтваў змешаных пар на Алімпіядзе.
Нагадаем, Азаранка і Мірны ў нядзелю выйгралі ў англічан Лауры Робсан і Эндзі Марэя — 2:6, 6:3, 10:8.
"Адчуванні паміж перамогай на турніры вялікага шлема і на Алімпіядзе цалкам розныя, — кажа Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю газеце "Прессбол". — Выйграць учора бронзу было цудоўна. А цяпер мы ўзялі золата! Кожны атлет у свеце марыць пра гэта. І шанцаў зрабіць гэта значна менш, чым на турнірах Вялікага шлема. Заўсёды прыемна выйграваць, але цяпер перажываю зусім асаблівыя адчуванні!"
Фота — daylife.com