Азаранка і Уільямс трапілі ў “чырвоную групу” выніковага турніра WTA
Лёсаванне адбылося ў нядзелю ў Стамбуле.
Беларуска Вікторыя Азаранка ўзначаліла “Red group”, дзе разам з ёй згуляюць Серэна Уільямс (ЗША), Анжаліка Кербер (Нямеччына) і На Лі (Кітай).
“White group” (“белую групу”) склалі Марыя Шарапава (Расія), Агнешка Радванска (Польшча), Петра Квітава (Чэхія), Сара Эрані (Італія).
Па выніках групавога этапу ў паўфінал выходзяць па дзве найлепшыя тэнісісткі з кожнага квартэту. Турнір стартуе 23 кастрычніка, нагадвае Прессбол.
Стомленая Віка вяртаецца з лёсавання. Фота з сацыяльных сетак.