Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду "Ралан Гарос"
Беларуская тэнісістка гуляе ў пары з расіянкай Марыяй Кірыленка.
У 1/8 фіналу беларуска-расійскі дуэт выйграў у пары Міхаэла Крайчак (Галандыя) - Люсі Сафаржава (Чэхія) - 7:5, 6:3. У матчы за выхад у паўфінал беларуска і расіянка сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Лізэл Хубер - Ліса Рэйманд.
У адзіночным разрадзе Азаранка сёння правядзе паядынак 1/8 фіналу супраць расіянкі Кацярыны Макаравай, інфармуе БЕЛТА.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар у трэцім крузе абыгралі нямецкі дуэт Александэр Пея - Крыстофер Кас у двух сэтах - 6:3, 6:4. У чвэрцьфінале сапернікам Мірнага і Нестара будуць Роберт Ліндстэт (Швецыя) і Хорыя Тэкаў (Румынія).