Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал "Ралан Гарос"
Яе саперніцай будзе кітаянка Лі На.
У 1/4 фінала "Ралан Гарос" выйшла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. У чацвёртым крузе яна ўпэўнена перамагла расіянку Кацярыну Макараву — 6:2. 6:3.
Нагадаем, што агульны прызавы фонд турніра складае больш за 17 мільёнаў еўра.