Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раунд турніру ў Мадрыдзе

У 1/32 фіналу першая ракетка свету за 1 гадзіну 44 хвіліны выйграла ў Святланы Кузняцовай з Расіі (26) — 7:6 (7:5), 6:4. Год таму беларуская спартсменка дайшла да фіналу турніру ў Мадрыдзе. Цяпер у 1/16 фіналу яна будзе гуляць з пераможцай пары Андрэа Главачкава (Чэхія, 117) — Анастасія Радзівонава (Аўстралія, 93).

У гэтым сезоне Азаранка правяла 32 сустрэчы, у якіх атрымала 30 перамог і пацярпела 2 паразы. Спартсменка выйграла 4 турніры (у Сіднеі, Дохе, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі) і зарабіла з пачатку года больш за 4 мільёны долараў. А з пачатку кар’еры яе ганарары склалі больш за 13 мільёнаў долараў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі