Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Лінцы
Яе суперніцай у фінале была нямецкая тэнісістка Юлія Гергес, 19-ты нумар сусветнага рэйтынгу.
Беларускай тэнісістцы, якая захоўвае тытул першай ракеткі свету, даволі лёгка атрымалася выйграць у першым сэце. Але ў другім сэце Гергес злавіла зададзены Азаранкай тэмп гульні і прымусіла прыхільнікаў беларускі панервавацца. Вынік матчу — 6:3, 6:4.
Раней Азаранка і Гергес сустракаліся на корце чатыры разы, тры з гэтых гульняў выйграла Вікторыя. Нямецкая тэнісістка была мацнейшай за яе толькі на спаборніцтвах у Штутгарце ў 2011 годзе.