Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніра ў Лінцы
У суботу яна лёгка выйграла паўфінальны паядынак у румынскай тэнісісткі Ірыны-Камеліі Бегу — 6:2. 6:1.
У фінале Азаранка будзе гуляць з немкай Юліяй Гергес.
Адзначым, што турнір у Лінцы мае невялікі прызавы фонд — 220 тысяч долараў. Вікторыя Азаранка разглядае ўдзел у ім як падрыхтоўку да выніковага турніра WTA ў Стамбуле.
Фота — sport-express.ru